Мытню Беларусі турбуе рост "шэрага" імпарту

Дзяржаўны мытны камітэт адзначае, што ў Беларусь расце ўвоз "шэрага" імпарту. Як паведамілі мытнікі ў каментары БЕЛТА, пад выглядам тавараў для асабістага карыстання ўсё часцей вязуць у Беларусь мабільнікі, адзенне, абутак, інструменты ды іншыя тавары. Прычым гэтыя тавары не дэкларуюцца пры ўвозе.

Мытнікі кажуць, што такія парушэнні выяўляюць практычна штодня. Толькі з пачатку сакавіка на Гродзенскай рэгіянальнай мытні выявілі 10 фактаў "шэрага" імпарту на суму больш за 194 млн рублёў. А ў цэлым па мытнях у Беларусі зафіксавана больш за 20 фактаў на суму звыш 300 мільёнаў рублёў.

Напрыклад, у пункце пропуску "Брузгі" пад выглядам тавараў для асабістага карыстання  перавозілі вялікую колькасць спартовых касцюмаў, джынсаў, жаночых джэмпераў на 27,5 млн рублёў. У пункце пропуску "Бераставіца" грамадзянка Беларусі, якая рухалася па "зялёным" канале, везла мабільныя тэлефоны IPhone 6 на агульную суму больш за 53 млн рублёў.

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі