Мытныя плацяжы можна будзе заплаціць у пункце пропуску наяўнымі
У Беларусі мытныя плацяжы фізічным асобам можна будзе заплаціць у пункце пропуску на мяжы наяўнымі мытніку. Але толькі ў тых пунктах, у якіх адсутнічаюць касы мытні і банкаўскія тэрміналы. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 2 сакавіка "Аб дзейнасці мытных органаў". Адзначаецца, што новаўвядзенне паспрыяе стварэнню больш камфортных умоў для грамадзян, якія праязджаюць праз мяжу. Найперш гэта датычыць пасажыраў цягнікоў і некалькіх абласных аэрапортаў.
БЕЛТА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.