Віцебскія мытнікі перахапілі груз офіснай паперы, які везлі з Расіі
Віцебскія мытнікі перахапілі груз офіснай паперы, які везлі з Расіі. Яны налічылі ў грузавіку 450 пакункаў. У кіроўцы не было на паперу адпаведных дакументаў, як і на іншы тавар — амаль 900 кг клубніц, манга, вінаграда ды іншага (на іх не было яшчэ і фітасанітарнага сертыфіката). Агульны кошт грузу ацанілі на 14,7 тысячы рублёў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
У Расіі падчас санкцый на офісную паперу ўзнік дэфіцыт, кошты рэзка падскочылі. У Беларусі яе пачалі выпускаць у Добрушы. Каля дзесяцігоддзя таму там ужо выраблялі офісную паперу, але яна тады не карысталася попытам з-за нізкай якасці і высокага кошту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.