Літовец вёз у Беларусь галаву кракадзіла

Літовец вёз у Беларусь галаву кракадзіла

Незвычайны груз выявілі літоўскія мытнікі ў Медзінінкаі, аглядаючы аўтамабілі, якія накіроўваюцца ў Беларусь.

"Супрацоўнікі мытні папрасілі жыхара Коўна адкрыць багажнае аддзялення для правядзення дагляду. У папяровым пакеце ім удалося выявіць галаву алігатара", — паведамляе прэс-служба Літоўскай мытні.

Супрацоўнікі мытні забралі галаву звера і адправілі запыт у агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Яны вырашылі ўдакладніць, ці патрэбны для правозу праз мяжу такога прадмета спецыяльны дазвол. Таксама яны папрасілі ўдакладніць, да якога менавіта віду кракадзілаў адносіцца знойдзеная галава.

Кракадзілы — знікаючы від, які знаходзіцца пад аховай эколагаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі