У Літве затрымалі амаль 182 кг сушаных мухамораў, якія прыслалі з Беларусі
Сушаныя мухаморы з Беларусі
У Літве ў пачатку 2024 года затрымалі амаль 182 кг сушаных мухамораў, якія прыслалі з Беларусі. Яны былі ў дзесяці заказных адпраўленнях, агульны кошт якіх складае 964 еўра. Супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні, якія іх правяралі, вырашылі, што сушаныя грыбы — гэта мухаморы. Мытная лабараторыя пацвердзіла здагадку.
Літоўскія мытнікі кажуць, што перасылка такіх тавараў становіцца "небяспечнай тэндэнцыяй". Сушаныя мухаморы выкарыстоўваюцца ў тым ліку для дасягнення эфекту наркатычнага ап'янення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.