М.Залескі: і Захад, і Расія павінны даглядаць Беларусь як транзітны мост
Прэзідэнт Расіі Мядзведзеў запатрабаваў ва Ўкраіны 2,4 млрд дадатковай аплаты за газ. Украінскі аператар “Нафтагаз” заявіў, што ніякай запазычанасці няма. Ранейшыя спрэчкі Расіі з Беларуссю і Ўкраінай наконт газу прыводзілі да спынення падачы паліва, у тым ліку ў Заходнюю Еўропу. Еўрарадыё запыталася ў вядомага эканаміста Міхала Залескага, ці не пагражае Беларусі гэтай зімою газавы шантаж з боку суседзяў. Еўрарадыё: “Пазыку з Украіны трэба абавязкова спагнаць - добраахвотна ці прымусова” - такое даручэнне Дзмітрый Мядзведзеў даў кіраўніку “Газпрама” Аляксею Мілеру. Колькі ў гэтым патрабаванні палітыкі, а колькі эканомікі?
Міхал Залескі: - Бывае такі тавар, кошты на які змяняюцца. Тады мы бярэм нейкі арыентыр і паводле яго вызначаем кошты. Можна ўвязваць кошт газу з коштам нафты, так робіцца. І ёсць кошт, які вызначаецца на біржах - узважаны, знівеляваны праз тысячы прадаўцоў і пакупнікоў. Што замінае рускім карыстацца такой формулай? Гэтага я не ведаю. І з Украінай, і з Беларуссю штогод узнікаюць такія спрэчкі, выдумляюцца дзіўныя формулы, якіх потым не прытрымліваюцца. Дык дзе тут эканоміка?
Еўрарадыё: - На Вашую думку, чаму яны хочуць грошай менавіта цяпер?
Міхал Залескі: - Грошай у Расіі хапае і хопіць на ўвесь наступны год. Але калі прыціснуць Украіну і Беларусь цяпер, то праз гэта можна прымусіць да дзеяння Еўропу. Хутка Новы год, пачнуцца перабоі з дастаўкаю ў Еўропу. І яны хочуць, каб на Ўкраіну і Беларусь ціск ішоў з двух бакоў.
Еўрарадыё: - Ці не будзе Расія патрабаваць датэрміновай спрлаты крэдытаў?
Міхал Залескі: - Тыя крэдыты даваліся з адтэрміноўкай на 5 год і з пагашэннем на працягу 15 гадоў. Не забярэ цяпер. Праблема ў іншым: рускія праз нас праганяюць 125 млрд газавага транзіту і яшчэ 100 млрд прыкладна таварнага транзіту. І тое, што рускія даюць нам і называюць датацыяй - гэта называецца аплата мосту ў Еўропу. Калі цяпер знікла магчымасць будаўніцтва БТС-2 ў Санкт-Пецярбургу, калі Фінляндыя і Эстонія заблакавалі будаўніцтва Паўночнага газаправоду, то знікае магчымасць развіцця Пецябрургскіх портаў. Застаецца магчымасць развіцця портаў Клайпеды, Гданьска, Вэнтспілса. І ім застаецца толькі найкарацейшы шлях праз Беларусь. Мы можам абзываць іх як заўгодна - яны нам дадуць крэдыт усё адно. Драматызм у тым, што мы не называем рэчы сваімі імёнамі. Мы - мост, і мост павінен даглядаць адзін бераг і другі бераг.
Фота - photo.bymedia.net