На АНТ выйшла інтэрв'ю каардынатара штаба Бабарыкі, які ўжо 2 месяцы ў СІЗА КДБ

На АНТ выйшла інтэрв'ю каардынатара штаба Бабарыкі, які ўжо 2 месяцы ў СІЗА КДБ

Увечары 8 кастрычніка на тэлеканале АНТ ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" выйшла інтэрв'ю з Юрыем Васкрасенскім. Гэты каардынатар штаба Віктара Бабарыкі з 12 жніўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Афіцыйныя СМІ ўжо некалькі разоў пасля затрымання Васкрасенскага публікавала яго паказанні.

Для інтэрв'ю на АНТ яго, як можна меркаваць, даставілі з СІЗА КДБ. 

У сваім інтэрв'ю Васкрасенскі агучваў традыцыйныя тэзісы дзяржаўнай прапаганды пра тое, што за беларускімі пратэстамі стаяць замежныя "бенефіцыяры". Хто яны, ён не паведаміў — сказаў, што не ведае і позна адчуў, што адзін цэнтр каардынуе дзейнасць усіх трох штабоў — Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы і Сяргея Ціханоўскага. Васкрасенскі заявіў, што выбарчыя штабы дзейнічалі на раскол беларускага грамадства.

Па словах Васкрасенскага, яны разлічвалі, што Бабарыка будзе прэзідэнтам, а Цапкала — прэм'ерам пры ім. 

Таксама ён заявіў, што блогер Сцяпан Пуціла ўзнік у якасці рупара пратэстоўцаў толькі з 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі