На аўкцыёне прадалі кватэру палітвязня і праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча
Палітвязень Уладзімір Лабковіч
На аўкцыёне прадалі кватэру ў Мінску палітвязня і праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча. Таргі пачаліся з 134 тысяч рублёў. У іх удзельнічалі тры чалавекі. У выніку нерухомасць прадалі за 145 тысяч 390 рублёў.
Пра тое, што на электронны аўкцыён "Белюрзабеспячэння" выстаўленая нерухомасць, якая належыць двум палітвязням-праваабаронцам Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу, стала вядома крыху больш за тыдзень таму. Двухпакаёўка Лабковіча ў доме №43 па вуліцы Тухачэўскага была арыштаваная паводле рашэння следства. На здымках бачна, што гаспадары не вывезлі нават закаткі.
У сакавіку 2023-га Уладзімір Лабковіч за дапамогу рэпрэсаваным беларусам быў асуджаны на 7 гадоў зняволення (на тым працэсе лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў калоніі, Стэфановіча — на 9 гадоў калоніі).
Нядаўна праз электронны аўкцыён прадалі кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Вераніка Цапкала папярэдзіла пакупнікоў кватэры аб наступствах пакупкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.