На аўто ў Мінску зваліўся кавалак бетона з моста, дзе ідзе рамонт

На машыну ў Мінску зваліўся кавалак бетона з моста / t.me/minsk_gl
Мост у цэнтры Мінска, закрыты на рамонт з 8 лютага, стаў небяспечным для аўтамабілістаў.
На аўтамабіль, які праязджаў пад мостам, які злучае вуліцу Маскоўскую і праспект Незалежнасці, зваліўся кавалак бетону. Здарэнне адбылося ў ноч з 14 на 15 лютага, піша тг-канал "Мінск. Галоўнае".
Пра інцыдэнт паведаміў мінчук, чыя жонка была за рулём аўтамабіля. Кавалак бетона, які зваліўся на машыну, разбіў лабавое шкло, аскепкі парэзалі рукі жанчыны. Яна выклікала ДАІ. Супрацоўнік ДАІ склаў пратакол, але заявіў, што гэта не страхавы выпадак, бо няма вінаватага. Хаця на мосце працавала брыгада з цяжкай тэхнікай, жанчыне не выдалі копію пратакола, але далі даведку аб пашкоджаннях.
Мінчук баяўся, што справу спыняць праз адсутнасць вінаватага і для атрымання кампенсацыі давядзецца звяртацца ў суд.
Але арганізацыя "Мастабуд" выказала гатоўнасць разгледзець хадайніцтва ўладальніка аўто па кампенсацыі шкоды ў дасудовым парадку, пішуць "Мінск-Навіны".
У "Гардарбудзе" ж інцыдэнт тлумачаць збегам акалічнасцяў: "На пуцеправодзе выконваюцца дэмантажныя работы, падчас якіх узнікаюць вібрацыі. Іх ўздзеянне на дарожныя элементы не выключаецца. Старыя або няякасныя кампаненты маглі адкалоцца".
Генпадрадчыку даручылі ўзмацніць меры бяспекі: паставіць навес па пешаходных сувязях, а таксама працаваць толькі ўначы пры цалкам спыненым рухам.
Завяршыць рамонт моста плануецца да канца года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.