На байк-фэсце ў Крыме выклалі гіганцкую свастыку (відэа)
8 жніўня ўдзельнікі імпрэзы ў Севастопалі зладзілі шэсце з паходнямі і выстраіліся ў фігуру ў выглядзе гіганцкай свастыкі.
У імпрэзе ўдзельнічалі сябры расійскага мотаклуба “Начныя ваўкі”. Падзею транслявалі па цэнтральных расійскіх тэлеканалах, перадае nr2.com.ua
Лідар клубу — Аляксандр Залдастанаў (“Хірург”) — з’яўляецца сябрам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.