На беларускай чыгунцы знізілася колькасць аварый
За чатыры месяцы 2007 года на чыгунцы адбылося шэсць дарожна-транспартных здарэнняў - на тры менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Асноўнай прычынай надзвычайных здарэнняў на чыгуначных пераездах спецыялісты па-ранейшаму лічаць парушэнне Правілаў дарожнага руху кіроўцамі аўтатранспартных сродкаў.
Як адзначылі ў прэс-цэнтры чыгункі, для папярэджання ДТЗ у калектывах калгасаў, саўгасаў, аўтагаспадарак і іншых прадпрыемстваў, размешчаных у пяцікіламетровай зоне ад чыгункі, праводзіцца тлумачальна-прафілактычная работа па правілах праезду цераз чыгуначныя пераезды і паводзінаў паблізу чыгункі.