На Менцы знайшлі рыдлёўку, якой будавалі старажытны горад

Раскоп на Менцы

Раскоп на Менцы / t.me/iinanb/

На Менцы знайшлі рыдлёўку, якой будавалі старажытны горад. Знойдзена і "ўнікальная па захаванасці бронзавая капавушка". Пра чарговыя знаходкі паведамляе Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Маштабныя археалагічныя раскопкі на рацэ Менка ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне праходзяць з 2023 года. Мяркуецца, што менавіта там быў летапісны Менск. У сакавіку дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза заявіў, што драўніна з асновы вала гарадзішча на рацэ Менка адносіцца да Х стагоддзя.

Археолагам паставілі задачу шукаць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці" чыноўнікі (пра неабходнасць такіх даследаванняў у чэрвені 2022-га заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка). І яны не падвялі. Фінансаванне даследаванняў было павялічана

На Менцы знайшлі рыдлёўку, якой будавалі старажытны горад
t.me/iinanb/
На Менцы знайшлі рыдлёўку, якой будавалі старажытны горад

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі