На волю выйшаў Уладзімір Някляеў (відэа)

На волю выйшаў Уладзімір Някляеў (відэа)

Раніцай 22 верасня на волю выйшаў паэт і апазіцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў. Ён адбыў на Акрэсціна 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 8 верасня. Някляеў заявіў, што мае намер падаць скаргу на дзеянні адміністрацыі ізалятара, якія ён назваў здзекамі. Напрыклад, яму забаранялі пісаць, праводзілі “выхаваўчыя размовы”.

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 верасня 71-гадовага Някляева схапілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным у той час, калі ён ехаў на прыём да лекара. Яны яго адвезлі ў суд Савецкага раёна, які і адправіў паэта за краты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі