На волю выйшла блогерка Жанна Лаўрова
Жанна Лаўрова
Блогерка-таролаг Жанна Лаўрова зранку 26 сакавіка выйшла ў эфір у Tik-Tok, заўважыла "Наша Ніва". Гэта азначае, што яе адпусцілі пасля ўчарашняга затрымання.
Жанчына не распавядала падрабязнасці ўчарашняга дня. Яна заявіла, што застаецца са сваімі гледачамі і пакідаць Беларусь не збіраецца. Таксама Лаўрова паведаміла, што ўчора закрыла каментары, бо ў сувязі "з перакручанымі відэа столькі бруду ліецца".
Як распавядала Еўрарадыё, 25 сакавіка стала вядома, што ГУБАЗіК затрыма Жанну Лаўрову. Гэта адбылося пасля стрыма, дзе яна сказала, што "сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей". На гэтыя словы напісаў данос прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла і заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.
У ГУБАЗіКу Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за "прапаганду тэрарызму" і сямю гадамі турмы. Яе сацсеткі пэўны час былі недаступныя, але потым іх аднавілі. Цяперашні статус Лаўровай невядомы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.