Затрымалі мінскую тыктокерку-таролага, на яе напісаў данос расійскі прапагандыст
Жанна Лаўрова
Затрымалі мінскую тыктокерку-таролага 54-гадовую Жанну Лаўрову. На яе напісаў данос расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён сцвярджае, што беларуска "абразіла памерлых у Крокусе" (загінулых падчас нядаўняга тэракту ў Расіі), піша "Наша ніва".
Лаўрова вядзе блог у тыктоку і інстаграме, распавядае пра сваё жыццё, кухарыць, гаворыць пра сваё змаганне з анкалогіяй. На тыкток жанчыны былі падпісаныя больш за 300 тысяч чалавек. У адным з апошніх стрымаў Жанна Лаўрова сказала, што "яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей". Прыдыбайла выдраў гэтыя словы з кантэксту і апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, у якім заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну. І яны яе затрымалі.
Лаўровай пагражаюць крымінальнай справай за "прапаганду тэрарызму". Таксама ў яе Instagram знайшлі фота 2020 года з пратэстаў з подпісам "Жыве Беларусь!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.