Пасля "сутак" на волю выйшаў брат Дзяніса Урбановіча

Максім Урбановіч

Максім Урбановіч / svaboda.org

Пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў Максім Урбановіч — брат кіраўніка "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча, піша сайт "Позірк".

Паведамляецца, што хлопцу прысудзілі 10 сутак, абвінаваціўшы ў "дробным хуліганстве". Іншыя падрабязнасці затрымання і арышту невядомыя.

Пра затрыманні маладафронтаўцаў у Беларусі стала вядома 22 сакавіка. Звесткі пра затрыманне Максіма Урбановіча з'явіліся яшчэ напярэдадні. Праваабаронцы казалі, што хлопца моцна збілі, пасля чаго адправілі ў СІЗА КДБ.

Ягоны брат Дзяніс Урбановіч узначаліў "Малады фронт" у 2018 годзе. Цяпер Дзяніс ваюе ў шэрагах палка Каліноўскага, ён атрымаў некалькі раненняў.

Апазіцыйны моладзевы рух "Малады фронт" быў створаны ў 1997 годзе. А ў жніўні 2022-га рэжым Лукашэнкі прызнаў яго "экстрэмісцкім фармаваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі