У Мінску затрымалі брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча

Максім Урбановіч

Максім Урбановіч / svaboda.org

У Мінску затрымалі брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча. Максім Урбановіч знаходзіцца ў следчым ізалятары. Верагодна супраць яго распачата крымінальная справа па трох артыкулах. Незадоўга да затрымання Максіма Урбановіча супрацоўнікі ГУБАЗіК прайшліся па яго і Дзяніса сваяках, паведамляе "Белсат".

Дзянісу Урбановічу 34 гады. У Беларусі ён кіраваў "Маладым фронтам". З-за рэпрэсій быў вымушаны з'ехаць за мяжу. Ад самага пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны Урбановіч з пазыўным "Ваўкалак" ваюе ў складзе палка Каліноўскага (батальён "Волат"), быў у самых гарачых кропках фронту (у тым ліку і ў Бахмуце), камандаваў штурмавой групай, шмат разоў быў паранены, мае ўзнагароды. У Беларусі супраць яго распачалі крымінальую справу і аб'явілі ў вышук. Сілівікі прымушалі яго бацьку заклікаць сына вярнуцца на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі