Сілавікі зноў прымусілі бацьку добраахвотніка Урбановіча запісаць да яго зварот

Дзяніс Урбановіч ва Украіне, 25 лютага 2024-га

Дзяніс Урбановіч ва Украіне, 25 лютага 2024-га / t.me/URBANfront23/

Сілавікі ў Беларусі зноў прымусілі бацьку добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча запісаць да яго відэазварот. "Нам трэба на радзіме тут парадак наводзіць", — кажа ён і заклікае сына вярнуцца. Пры гэтым адзначае: "Цябе, можа, не расстраляюць тут, ну, 10 гадоў адседзіш".

Падобныя відэа з бацькам Урбановіча сілавікі публікавалі ўжо неаднаразова. Яны з аднаго боку заяўляюць, што несур'ёзна адносяцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Аднак працягваюць спрабаваць уздзейнічаць на іх праз сваякоў, якія жывуць у РБ.

Дзяніс Урбановіч у Беларусі кіраваў "Маладым фронтам", яго неаднаразова затрымлівалі. Падчас рэпрэсій быў вымушаны выехаць за мяжу, ваюе супраць расійскіх акупантаў ўжо трэці год. Быў у самых гарачых кропках фронту, у тым ліку і ў Бахмуце, камандаваў штурмавой групай. Мае шматлікія раненні, пасля якіх вяртаўся ў сваё падраздзяленне.

Урбановіч — адзін з самых вопытных байцоў у батальёне "Волат" палка Каліноўскага, мае ўзнагароды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі