На волю выйшлі яшчэ два палітвязні, асуджаныя па "справе карагодаў"
Цяпер яны ўжо былыя палітычныя зняволеныя / t.me/viasna_brest/
На волю выйшлі яшчэ два палітвязні, асуджаныя па "справе карагодаў" — Ігар Сямыкін і Глеб Нікановіч. Яны цалкам адбылі тэрміны, паведамляюць праваабаронцы.
Абодвум раней прысудзілі па паўтара года "хіміі". Свае тэрміны яны адбывалі са снежня 2021-га: Сямыкін — у Асіповічах у ПУАТ-48, а Нікановіч — у гродзенскім ПУАТ-24.
"Карагодная справа" — адзін з самых масавых палітычных працэсаў у Беларусі. Больш за сто чалавек былі асуджаныя за тое, што 13 верасня 2020 года ў Брэсце пратэстоўцы выйшлі на праезную частку. Там яны вадзілі карагод і спявалі, а іх разагнаў вадамёт.
Асуджаныя па згаданай справе выходзілі на волю і раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.