На выставу партрэтаў гамельчукоў не пусцілі творчую моладзь (фота)

18 сакавіка ў Музеі гісторыі Гомеля адкрылася выстава маладога фатографа Кацярыны Дзям’янцавай. На працягу двух гадоў Кацярына здымала сваіх сяброў — творчую моладзь горада. Іх партрэты і склалі выставу. Экспазіцыя была дапоўненая фотапрыладамі часоў СССР з фондаў музея.

Аднак не абышлося без казусаў. Як паведамляла Еўрарадыё, раней дырэктарка музея Алена Давыдоўская (былая супрацоўніца аддзела ідэалогіі) адмовіла ў памяшканні арганізатарам выставы “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”, бо спалохалася слова “шляхта”.

На гэты раз памяшканне далі, але фатаздымкі Дзям’янцавай былі выстаўленыя далёка не ўсе, бо прайшлі праз цэнзуру. У дадатак да ўсяго, на адкрыццё не пусцілі тую самую творчую, нефармальную моладзь Гомеля. Падтрымаць фатографа сваімі выступамі прыйшлі музыкі гурта “Бодхи” і паэт Агнявіт Воўк. Адміністрацыя музея, аднак, вырашыла, што творчая моладзь можа “сапсаваць карцінку” для тэлебачання.

У выніку музыкі зладзілі міні-канцэрт для сяброў на лаўцы каля музея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі