На з’езд “Белай Русі” не дапускаюць незалежных журналістаў
Журналістаў недзяржаўным СМІ не пусцілі сёння на ўстаноўчы сход Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, аддзяленні якога з высокай хуткасцю ствараюцца па ўсёй краіне. На ўваходзе ў Тэатр музкамедыі, дзе адбываецца сход, былі затрыманыя журналісты “Белгазеты” Кірыл Жываловіч і Дзмітры Брушко, “Ежедневніка” Андрэй Александровіч, у адказ на патрабаванне якіх патлумачыць прычыны стварэння перашкодаў у выканні прафесійнай дзейнасці, на іх выклікалі міліцыю.
Нагадаем, што 22 чэрвеня ў Мінску адбываецца ўстаноўчы сход арганізацыі “Белая Русь”, напярэдадні якога быў распасўюджаны заклік да мінчукоў «аб’яднаць намаганнi для падтрымкi курса, якi праводзiць дзяржава, для абароны нашых грамадзян ад разбуральнага ўздзеяння «добразычлiўцаў звонку», спалучэння вопыту i ведаў старэйшага пакалення, сiлы i магчымасцяў маладога».
Сярод iнiцыятараў стварэння арганiзацыi — вядучы тэлепраграм АНТ Аляксандр Аверкаў, намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Выдавецтва «Беларускi Дом друку» Юрый Арыхоўскi, заслужаны артыст Беларусi Аляксей Iсаеў, аўтар тэксту гiмна Беларусi Уладзiмiр Карызна, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Iрына Аляксанава, трохразовы чэмпiён Алiмпiйскiх гульняў Аляксандр Мядзведзь i iншыя.
Паводле газеты “Звязда” і Хартыя-97