Набыць падарунак і ахвяраваць на Будслаўскі касцёл: адкрыўся дабрачынны кірмаш
Дабрачынны кірмаш распачынаецца сёння ў Мінску ў касцёле Святога Роха. На кірмашы будуць збіраць сродкі на працяг рэстаўрацыі пацярпелага ад пажару Будслаўскага касцёла.
Кожнага ахвотнага запрасілі прыносіць на кірмаш свае падарункі і вырабы, і кожны ахвотны можа ўзяць іх сабе за любую суму ахвяравання. Да сённяшняга дня збіралі падарункі, цяпер кірмаш афіцыйна адкрыты. Набываць падарункі можна будзе цягам шасці дзён з 9:00 да 18:00.
Першапачаткова планавалася, што кірмаш пройдзе і ў самім Будславе, але пакуль няма дазволу пускаць людзей унутр будынку. Таму кірмаш вырашылі правесці ў цэнтры Мінску. Тых жа вернікаў, якія ўсё ж захочуць зладзіць падарожжа ў сам Будслаў, там будзе чакаць Батлейка і навагодняя ялінка.
Каталіцкая святыня Беларусі гарэла ў траўні. Агонь ахапіў і абрынуў дах касцёлу. Беларусы ўжо сабралі на адноўленне касцёла больш за мільён рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.