Праваслаўныя беларусы сёння адзначаюць Радаўніцу — Вялікдзень для памерлых
Радаўніца, ілюстрацыйнае фота
Сёлета 14 траўня праваслаўныя беларусы адзначаюць Радаўніцу (іншыя назвы Радуніца, Раданіца) — дзень, калі наведваюць магілы продкаў. Гэтае свята ў большасці рэгіёнаў адзначаецца на дзявяты дзень пасля Вялікадня.
На могілках загадзя прыбіраюцца, каб у дзень памінання было ўжо чыста. Шмат хто прыносіць на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное — каб пачаставаць нябожчыкаў і памянуць іх. Праваслаўная царква гэты звычай не ўхваляе і настойвае, што галоўнае для нябожчыка — малітва.
Абрад памінання памерлых бярэ пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары. У савецкі час Радаўніца была пад забаронай, аднак людзі нярэдка бралі выходны за свой кошт, каб ушанаваць продкаў. Выходным днём свята стала пасля заканчэння камуністычнай улады ў 1991-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.