Надвор’е на панядзелак: магчымы мокры снег
У бліжэйшыя суткі, 30 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Месцамі, пераважна ў паўночна-ўсходніх раёнах, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, уначы магчымы мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні слабы да умеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-4 градусы. На глебе і месцамі ў паветры замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Удзень чакаецца 6-12 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.