Насельніцтва Мінска, як і ўсёй Беларусі, працягвае зніжацца — Белстат
Мінск
Насельніцтва Мінска, як і ўсёй Беларусі, працягвае зніжацца. Гэта вынікае з статыстычных даных, якія апублікаваў Белстат. На 1 студзеня 2024-га ў сталіцы налічылі 1 992 862 жыхары. Гэта на 2 609 чалавек менш, чым летась.
Калі верыць статыстыцы, на пачатак года ў Беларусі жыло 9 155 978 чалавек. Роўна год таму было на 44 639 чалавек больш. Паверыць у гэтыя лічбы цяжка, улічваючы, што за апошнія гады з РБ, найперш з палітычных прычын і праз рэпрэсіи, з'ехалі як мінімум сотні тысяч чалавек. Тая ж Парламенцкая асамблея Савета Еўропы раней заяўляла, што, паводле іх падлікаў, з Беларусі пасля 2020-га з'ехала ад 200 тысяч да 500 тысяч чалавек. І беларусы працягваюць з'язджаць.
МУС заяўляла, што ў 2021-2022 гадах з Беларусі з'ехалі за мяжу 200 тысяч чалавек. А намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў казаў пра 350 тысяч.
А яшчэ ж былі шматлікія ахвяры каранавіруса: інфармацыю пра смяротнасць у Беларусі старанна хаваюць. Таму статыстыка Белстата наўрад ці адлюстроўвае рэальную сітуацыю ў Беларусі з насельніцтвам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.