Naviband можа не хапіць 6 балаў для выхаду ў фінал Еўрабачання
Якія шансы беларускіх удзельнікаў Еўрабачання Naviband выйсці ў фінал конкурса? Вядома, што многія краіны на конкурсе галасуюць па-суседзку, а сёлета сярод удзельнікаў другога паўфінала з нашых суседзяў ― толькі Літва. Затое сабраўся цэлы “балканскі блок” — Сербія, Македонія, Харватыя плюс Балгарыя, Венгрыя і Румынія. Якія звычайна галасуюць адно за аднаго.
Еўрарадыё вырашыла пааналізаваць, як галасавалі краіны з нашага паўфінала ў мінулыя гады, калі мы з імі таксама былі ў адным паўфінале.
Сербія ў 2016: 12 балаў ― Македоніі, 10 ― Бельгіі, 8 ― Балгарыі і 5 ― Беларусі.
Аўстрыя ў 2014: 10 балаў Беларусі.
Македонія ў 2016: 12 балаў ― Албаніі, 10 ― Сербіі, 8 ― Балгарыі. Беларусі ― ніводнага.
Мальта ў 2014: 6 балаў Беларусі.
Румынія ў 2015: 12 балаў ― Расіі, 10 ― Венгрыі, 8 ― Малдове. Беларусі — 0.
Нідэрланды у 2015: 12 балаў ― Бельгіі, 10 ― Расіі, 8 ― Эстоніі і ніводнага Беларусі.
Венгрыя ў 2016: 12 балаў ― Расіі, 10 ― Бельгіі, 8 ― Эстоніі, 0 ― Беларусі.
Данія ў 2016: 1 бал Беларусі.
Ірландыя ў 2016: 1 бал Беларусі
Сан Марына з намі ніколі не была ў адным паўфінале.
Харватыя ў 2013: 12 ― Даніі, 10 ― Сербіі, 8 ― Расіі, і ніводнага бала Беларусі.
Нарвегія — 12 Літве, 10 Польшчы, 8 Аўстраліі, 0 Беларусі.
Швейцарыя ў 2014: 12 ― Аўстрыі, 10 ― Македоніі, 8 ― Фінляндыі, 0 ― Беларусі.
Балгарыя 2016: 4 балы Беларусі.
Літва ў 2016: 6 балаў ― Беларусі, у 2014 — 12 балаў.
Эстонія ў 2013: 12 ― Даніі, 10 ― Расіі, 8 ― Бельгіі, 0 ― Беларусі.
Ізраіль у 2016: 3 балы Беларусі і 7 балаў у 2014 годзе.
Калі ўсе сёлета прагаласуюць такім жа чынам, то мы зможам атрымаць толькі 46 балаў. Але надзея на Сан-Марына, ці на тыя краіны, якія па традыцыі галасавалі за Расію.
Якія ж балы былі прахадныя? У 2016 годзе прахадны бал быў 105, менавіта столькі набрала краіна, якая заняла дзясятае месца. У 2015 годзе прахаднымі былі 62 балы, і 52 балы ў 2014 і 2013 гадах.
Па агульных ацэнках 14 сусветных букмекерскіх кантор Naviband займае ў паўфінале прахадное дзясятае месца, але гэта даволі неўпэўнены шанец на выхад у фінал.