Пераможца “Еўрабачання” выпісаны з лякарні пасля перасадкі сэрца

Пераможца “Еўрабачання” выпісаны з лякарні пасля перасадкі сэрца

Зорка “Еўрабачання” і пераможца конкурсу 2017 года Салвадор Сабрал выпісаны з лякарні пасля перасадкі сэрца. Як паведамляюць замежныя СМІ, паспяховая аперацыя прайшла ў снежні ў лякарні Санта-Крус непадалёк ад Лісабона. Як адзначаюць медыкі, 28-гадовы партугальскі спявак аднаўляецца “вельмі здавальняюча”.  Пры гэтым пакуль што музыка вымушаны будзе абмежаваць фізічную актыўнасць.

Салвадор Сабрал атрымаў перамогу на леташнім “Еўрабачанні” з песняй Amar pelos dois (“Кахаць за дваіх”). Тэкст да кампазіцыі напісала яго сястра.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі