Naviband выпусцілі новы кліп на песню "Бяжы"
Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" Naviband прадставілі кліп на песню "Бяжы" з апошняй кружэлкі каманды "Ілюмінацыя". Відэа здымалася каля Нарачанскага парка і Налібоцкай пушчы цягам шасці дзён.
Сюжэт роліка круціцца вакол купальскага абраду. У кліпе здымаюцца лідары гурта Ксюша Жук і Арцём Лук'яненка і фэны Naviband, апранутыя ў нацыянальныя строі. Рэжысёрам відэа выступіў Кірыл Нонг.