Гурт Naviband да Дня Волі выпусціў кліп "Сокал"
Кадр з кліпа "Сокал"
Музычны гурт NaviBand у Дзень Волі прэзентуе кліп і новую песню "Сокал".
У галоўнай ролі зняўся ўдзельнік "Купалаўцаў", заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў. Песня ўваходзіць у новы альбом гурта, рэліз якога запланаваны на восень. Здымкі адбываліся ў тым ліку каля польска-беларускай мяжы.
Ігар Сігоў кажа, што ў кліпе ён граў ролю чалавека, які вымушана пакідае свой дом: "Не таму, што хоча, а таму, што вымушаны ўсё пакінуць і прайсці праз выпрабаванні, якія падрыхтавала яму жыццё. Гэта вельмі блізкая шмат каму зараз гісторыя, я быў расчулены, калі упершыню паслухаў песню. Галоўная ідэя відэа і песні — не здавацца, дабівацца таго, пра што марыш, як бы ні было складана. Гэта вельмі важна зараз".
25 траўня Naviband адзначыць 10-годдзе сваіх сцэнічных выступаў вялікім канцэртам на адной з галоўных пляцовак Варшавы — у клубе Progresja.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.