Пераможцу “Еўрабачання” Сальвадору Сабралу перасадзілі сэрца

Пераможцу “Еўрабачання” Сальвадору Сабралу перасадзілі сэрца

Пераможцу конкурсу “Еўрабачанне-2017” Сальвадору Сабралу з Партугаліі зрабілі аперацыю па перасадцы сэрца.

Лекары клінікі ў Лісабоне ўжо заявілі, што пацыент адчувае сябе добра. Малады чалавек быў гатовы да аперацыі і выдатна разумеў яе складанасць.

На думку медыкаў, працэс рэабілітацыі будзе вымагаць шмат часу, аднак цяпер у артыста з'явіўся шанец цалкам акрыяць і весці абсалютна нармальны лад жыцця, паведамляе ВВС.

27-гадовы спявак мае прыроджаны парок сэрца. Праз гэта ён не змог удзельнічаць ва ўсіх рэпетыцыях “Еўрабачання”, і арганізатары конкурсу зрабілі для яго выключэнне, дазволіўшы Сабралу прыехаць у Кіеў да генеральнага прагону. Сабрал заняў першае месца з 758 баламі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі