Найлепшы футбаліст Кіргізіі Дэніэл Таго збег у Таджыкістан

Два футбалісты з Ганы, якія сталі чэмпіёнамі Кіргізіі ў складзе клуба "Дардой-Дынама", збеглі з краіны ў Таджыкістан, каб гуляць за "Вахш". Кіргізскі клуб пагражае ім санкцыямі, перадае "Інтэрфакс". 8 студзеня кіраўніцтва чэмпіёна Кіргізіі, бішкекскага клуба "Дардой-Дынама" апублікавала інфармацыю, што легіянеры з Ганы - Дэвід Тэтэ і Дэніэл Таго самавольна пакінулі размяшчэнне "Дардоя" і перайшлі ў склад клуба "Вахш" з Таджыкістана, нягледзячы на дзейсныя да 2012 года кантракты.

3 студзеня "Дардой-Дынама" выйшаў з кароткачасовага навагодняга адпачынку, аднак на першым занятку трэнеры не далічыліся двух афрыканцаў. Пазней высветлілася, што яны за дзень да таго адбылі ў Таджыкістан, далучыўшыся да чэмпіёна краіны клуба "Вахш", гаворыцца ў паведамленні "Дардой-Дынама".

"Па іх вяртанні ў каманду да іх будуць ужыты штрафныя санкцыі, якія толькі могуць быць. Так нельга рабіць. Юрыдычна праўда цалкам на боку "Дардоя" — і Таго, і Тэтэ падпісалі з клубам новыя кантракты адразу па заканчэнні мінулага сезону", - падкрэсліў трэнер "Дардоя-Дынама" Сяргей Дваранкоў.

Па выніках 2009 года Дэніэл Таго быў прызнаны найлепшым футбалістам Кіргізіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі