"Не будзе ніводнай дрэннай дарогі". Лукашэнка расказаў пра планы на пяць гадоў

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

— За наступную пяцігодку мадэрнізуем і адновім усе дарогі да аграгарадкоў. Не будзе ніводнай дрэннай дарогі, — заявіў Лукашэнка, выступаючы пятага кастрычніка на Дажынках у Мікашэвічах.

Такім чынам кіраўнік Беларусі ў чарговы раз даў зразумець, што не мае намеру пакідаць пасаду.

Пра тое, што ў бліжэйшыя гады саступаць прэзідэнцкае крэсла дыктатар нікому не плануе, кажа яшчэ адна абяцанка — "адрадзіць Палессе".

І таксама за пяцігодку.

— Мы павінны адрадзіць Палессе на працягу наступнай пяцігодкі. Гэта яшчэ важна і таму, каб паказаць нашым дзецям, моладзі, як трэба працаваць, — патлумачыў Лукашэнка.

Дарэчы, у чэрвені 2023 года Лукашэнка ўжо загадваў адрамантаваць усе дарогі, але праблема засталася. Пазней ён паабяцаў прывесці дарогі ў парадак да 9 траўня 2024-га, але слова не стрымаў.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў 2025 годзе.

У Мінску зладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі