Нецвярозы кіроўца ўцякаў ад даішнікаў плыўма (відэа)

Як піша onliner.by, экіпаж ДАІ паспрабаваў спыніць аўтамабіль ВАЗ-21099 на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Косарава. Кіроўца рэзка развярнуўся і кінуўся ўцякаць.



Падчас пагоні кіроўца ВАЗа на гукавую і светлавую сігналізацыю не рэагаваў. Даішнікі абвясцілі, што будуць страляць. Пасля гэтага ён выехаў за горад, а там паехаў да возера.



Адзін з афіцэраў двойчы стрэліў у паветра. Пасля гэтага кіроўца кінуў аўтамабіль і пабег да возера. Кінуўшыся ў ваду, ён праплыў каля дзесяці метраў, але хутка змёрз. Пасля гэтага парушальнік вярнуўся на бераг да інспектараў.



Паводле інфармацыі ДАІ, 25-гадовы грамадзянін шэсць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні Правілаў дарожнага руху. У кастрычніку 2013 года яго затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане і пазбавілі правоў на 3 гады. Цяпер ён зноў быў п'яны.



На кіроўцу склалі 15 адміністрацыйных пратаколаў. На яго пачнуць таксама крымінальную справу за кіраванне аўтамабілем у стане ап'янення. Машына арыштаваная.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі