“Неверагодныя”: гісторыя памерлага палітвязня Вітольда Ашурка

“Неверагодныя”: гісторыя памерлага палітвязня Вітольда Ашурка

21 траўня 2021 года пайшоў з жыцця актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каардынатар руху "За свабоду" Вітольд Ашурак. Сэрца беларускага палітвязня, якога асудзілі на пяць гадоў, перастала біцца ў шклоўскай калоніі. Калі сваякам аддалі цела памерлага, у яго была забінтаваная галава.   

Меркаваная афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Дакладная прычына яшчэ павінна быць высветлена.

Хто такі Вітольд Ашурак і чаму яго цяпер называюць героем Беларусі, расказвае госця Еўрарадыё — журналістка Вольга Быкоўская.

"Неверагодныя" — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі