"Неверагодныя": гісторыя пра тое, як гаварыць з дзецьмі пра пратэсты
Дзіцячая пісьменніца Марыя Бяршадская / Еўрарадыё
З вясны 2020 года па беларускіх вуліцах ездзяць аўтазакі і вадамёты, з вуліц знікаюць людзі, да кагосьці сілавікі прыходзяць проста дадому. За ўсім гэтым назіраюць нашы дзеці. У школах праводзяцца інфармацыйныя гадзіны: вучняў папярэджваюць пра тое, каб яны ўнікалі масавых мерапрыемстваў. Некаторыя бацькі імкнуцца цішэй абмяркоўваць сітуацыю на кухнях, каб іх дзеці потым "не ляпнулі чаго-небудзь лішняга". Але чым больш замоўчваюць дарослыя тэму пратэстаў у краіне, тым цікавейшай яна становіцца для пакалення беларусаў, якія падрастаюць.
Як гаварыць з дзецьмі пра рэвалюцыю з дапамогай кніг і кіно?
Пра гэта і не толькі разважае госця дзявятага выпуску праграмы "Неверагодныя", дзіцячая пісьменніца, сцэнарыстка і выкладчыца літаратуры Марыя Бяршадская.
Марыя скончыла сцэнарны факультэт УДІКа (ВГИКа), працавала сцэнарысткай на дзіцячай праграме "Вуліца Сезам", пісала сцэнары для мультфільмаў і дакументальных тэлепраграм; аўтарка серыі кніг "Вялікая маленькая дзяўчынка" і зборнікаў дзіцячых вершаў. Кнігі перакладзены на кітайскую, в'етнамскую і чэшскую мовы.
"Неверагодныя" — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.