“Неверагодныя”: гісторыя Юліі Чарняўскай, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам
Прафесарка Юлія Чарняўская / Еўрарадыё
Гераіня чарговага выпуску праграмы "Неверагодныя" — беларуская пісьменніца, культуролаг, прафесарка Юлія Чарняўская. Больш за два месяцы ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера знаходзіцца пад хатнім арыштам. Жанчына перастала выходзіць на сувязь 18 траўня, у той жа час, калі прыйшлі з ператрусамі ў офіс TUT.by і ў кватэры супрацоўнікаў. Пазней паведамлялася, што яна была ў лякарні пад наглядам сілавікоў і перанесла гіпертанічны крыз.
Доступу да інтэрнэту, тэлефона для зносін і магчымасці атрымліваць і адпраўляць лісты ў Юліі няма. Пра тое, як яна сябе адчувае і праводзіць будні, блізкім прафесаркі расказвае адвакат, а слухачам Еўрарадыё — дачка культуролага Яўгенія Чарняўская.
“Неверагодныя” — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркімі, самабытнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашы героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромеюцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок пераменаў і натхняюць на іх усіх нас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.