Новая рэальнасць: як змена палітычнай кан’юнктуры ўплывае на дэмсілы — эфір

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё
Сваімі першымі ж рашэннямі на пасадзе прэзідэнта ЗША Дональд Трамп моцна ўскалыхнуў палітычную сістэму, якая падавалася даўно сфармаванай і нязменнай. І размова нават не пра перагляд фінсавай падтрымкі, якую аказвалі ЗША розным недзяржаўным (і дзяржаўным у тым ліку) ініцыятывам і НДА па ўсім свеце. Размова пра кардынальныя змены падыходаў да вырашэння праблем і крызісаў. Праз перамовы з тымі рэжымамі, якія падаваліся руканепаціскальнымі. І гэта прымушае змяняць стратэгію сваіх дзеянняў шмат каго па ўсім свеце.
Як новая знешняя палітыка Трампа паўплывала на стратэгію беларускіх дэмсіл і канкрэтна Каардынацыйнай рады? Ці здольная КР рэагаваць на гэтыя змены і што сёння адбываецца сярод дэлегадаў рады? Ці варта чакаць, што следам за ЗША зменяцца адносіны з рэжымам Лукашэнкі і ў еўрапейскіх структурах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.