Новы відэаролік Вадзім Пракоп'еў прысвяціў Лідзіі Ярмошынай

Новы відэаролік Вадзім Пракоп'еў прысвяціў Лідзіі Ярмошынай

Рэстаратар-эмігрант Вадзім Пракоп'еў выклаў на YouTube новы відэаролік. Гэтым разам ён звяртаецца да старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзі Ярмошынай

Пракоп'еў заяўляе, быццам Ярмошына закаханая ў кіраўніка Беларусі: "Вы любіце яго як мужчыну. Вы апранаецеся для яго, мяняеце прычоску для яго, танчыце на афіцыйных банкетах для яго. Для яго аднаго... Вы падобная на гераіню славутай гісторыі са следчай пракуратуры, якая закахалася ў вядомага рэцыдывіста. Калі памятаеце, яна зрабіла для яго ўсё"

Па яго словах, большасць насельніцтва дзяржавы апынуліся "закладнікамі" гэтага пачуцця: "97% людзей Беларусі не могуць быць закладнікамі вашага неўзаемнага кахання"

Пракоп'еў упэўнены, што 9 жніўня Цэнтрвыбаркам паведаміць, што за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 76%. Такую лічбу падтрымкі кіраўніка Беларусі нядаўна называлі афіцыйныя СМІ са спасылкай на сацыялагічнае апытанне цэнтра Ecoom. 

"Мы справімся без вас", — заканчвае Пракоп'еў свой зварот. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі