Болей прыемных навін: навагоднія словы ад гасцей Еўрарадыё

Болей прыемных навін: навагоднія словы ад гасцей Еўрарадыё

Мы папрасілі гасцей студыі Еўрарадыё сказаць па пары навагодніх слоў беларусам. Заходзілі да нас апошнімі днямі пераважна музыкі і палітыкі (як, у прынцыпе, і заўжды) і казалі яны з большага сур'ёзныя рэчы. 

Карацей, у маштабах краіны расслабіцца ў 2020 годзе ў нас не атрымаецца. Але на асабістым узроўні магчыма ўсё! Noize MC жадае больш радасці, Антоха MC размаўляе па-беларуску, Аляксей Янукевіч жадае, каб па-беларуску віншаваў беларусаў Аляксандр Лукашэнка, а Алена Анісім прамаўляе з такой прэзідэнцкай упэўненасцю, што нават шкада, што на наступных выбарах мы яе найхутчэй не пабачым!

Еўрарадыё далучаецца да ўсіх віншаванняў і пажаданняў. Са святам!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі