Пачынаецца першая інфармацыйная кампанія інфапункта Савета Еўропы ў Мінску

Інфармацыйны пункт Савета Еўропы 1 кастрычніка запускае ў Беларусі першую інфармацыйную кампанію пад назвай "Спыніце бытавы гвалт у адносінах жанчын". Гледачы ўсіх асноўных тэлеканалаў краіны ўбачаць сацыяльную рэкламу, накіраваную на прадухіленне бытавога гвалту.
Як адзначае БЕЛТА, гэтая кампанія была арганізаваная паводле рашэння Трэцяга саміта Савета Еўропы ў 2005 годзе. Яна мусіць паказаць, што гвалт у сям'і — гэта злачынства, гарантаваць падтрымку ахвярам бытавога гвалту і сфармаваць новыя адносіны да праблемы.

Нагадаем, інфапункт Савета Еўропы адкрыўся ў Мінску ў чэрвені 2009 года. Ён прызначаны для інфармавання грамадзян Беларусі пра дзейнасць Савета Еўропы, уключна з ягонымі кампаніямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі