Пад Мазыром пройдзе спартыўна-турыстычны злёт інвалідаў зроку

23-25 ліпеня ва ўрочышчы “Сідзельнікі” пад Мазыром пройдзе рэспубліканскі спартыўна-турыстычны злёт грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў зроку”, паведамляе БелаПАН. Тут збяруцца 15 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі. У кожнай камандзе будзе па 15 чалавек. Гэта інваліды зроку І і ІІ груп. Дапушчальны таксама ўдзел аднаго відушчага чалавека ў камандзе, але ж пры гэтым там павінен быць удзельнік, які цалкам страціў зрок.  

Удзельнікаў злёту чакае шэраг выпрабаванняў: пераадоленне турыстычнай паласы перашкодаў, падцягванне, скокі ў даўжыню, практыкаванні ў разбіўцы бівака, а таксама будуць конкурсы на найлепшага кухара і дэманстрацыя мастацкай самадзейнасці.

На сёння ў Таварыстве інвалідаў зроку каля 19 тысяч невідушчых ці слабавідушчых чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі