Пад санкцыі Украіны трапіў беларускі экс-прэм'ер Румас

Сяргей Румас / Еўрарадыё
Сяргей Румас / Еўрарадыё

Пад санкцыі Украіны трапіў былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Сваім указам ад 19 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову РНБА аб санкцыях.

У "чорны спіс" уключаныя 331 чалавек, а таксама Маскоўская біржа.

Сяргей Румас ідзе ў пераліку пад 166-м нумарам. У дачыненні да яго ўжываюцца такія меры як блакаванне актываў, забарона на гандлёвыя аперацыі, транзіт, абмежаванні на вывад капіталу, прыпыненне эканамічных і фінансавых абавязацельстваў, ануляванне ліцэнзій, забарона на ўдзел у прыватызацыі, набыццё зямельных участкаў, пазбаўленне дзяржузнагарод.

Румас кіраваў беларускім урадам ад жніўня 2018 да пачатку чэрвеня 2020 года. У жніўні 2020-га хадзілі чуткі, быццам ён разам з жонкай падтрымліваюць пратэсты.

У лютым 2021-га з'явілася інфармацыя пра "знікненне" Румаса, якое звязвалі з затрыманнем групы банкіраў. Пазней выявілася, што ён знаходзіцца ў Лондане ў сына, "жывы, не арыштаваны". Пасля гэтага Румас прыехаў ва Украіну — заявіў, што займаецца ранейшымі праектамі. Неафіцыйную інфармацыю пра ператрус у яго доме ў Беларусі ён каментаваць не стаў.

У ліпені 2021-га паведамлялася, што Румас шукае працу ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі