Падчас параду ў Мінску ледзьве не сутыкнуліся самалёты? (фота+відэа)

На форумах абмяркоўваецца інцыдэнт, які здарыўся падчас паказальных палётаў авіяцыі на святкаванні Дня Перамогі каля стэлы "Мінск — горад-герой". У небе, нібыта, ледзьве не сутыкнуліся бамбардзіроўшчык Су-24 і штурмавік Л-39. Паводле Мінабароны, пазаштатнай сітуацыі не было.

На форуме byavia.net сведка піша, што "Су-24 не ведалі куды ім падзецца" і адзін з іх "нырнуў у двор... і праляцеў з крэнам паміж дамамі!".

Наведвальнік форума forumavia.ru піша: "Рэальная вышыня ніжняга краю была не больш за 100 метраў. Прапаную прааналізаваць сітуацыю, што склалася: Л-39 — ніжэй аблокаў метраў на 10 г. зн. Н=80-90 (не будзем забываць аб хібах і пабудове ў вертыкальнай плоскасці, Су-24 павінны прайсці на курсах, што перакрыжоўваліся, 10-20 метрамі ніжэй. 80-20=60, а цяпер паглядзім на вышыню будынкаў...".

Іншы наведвальнік таго ж форума піша: "Лётчыкі Су-24, малайцы, калі і разгубіліся злёгку, то сабраліся хутка і не дапусцілі катастрофы". Яшчэ адзін наведвальнік піша: "Калі не было магчымасці развесці групы Л-39 і Су-24 па вышыні, павінны былі развесці іх па часе праходу над трыбунамі...".

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык заявіў парталу TUT.BY, што увесь пралёт паветранага эшалона быў праведзены ў адпаведнасці з заданнем без якіх-небудзь нюансаў і хібнасцяў. Лётчыкі цалкам выканалі задачу, сказаў Раменчык.







Фота — forum.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі