Падводныя камяні: пра рэлакацыю, міграцыю і… разводы — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Сітуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што часам беларусам даводзіцца зноў збіраць рэчы і пераязджаць у новую краіну. І гэта не толькі Грузія, якая раптоўна стала небяспечнай для вымушаных палітычных мігрантаў з нашай краіны, але і Літва. Праз праблемы з атрыманнем ці падаўжэннем ВНЖ людзі і цэлыя кампаніі вымушаныя рэлакавацца, напрыклад, у Польшчу. Але і тут улады анансуюць магчымыя змены ў міграцыйнай палітыцы, што не можа не напружваць беларусаў.

Што важна ведаць падчас пераезду з Літвы ў Польшчу і на якіх законных падставах гэта лепш рабіць? Якія змены чакаюць міграцыйную палітыку Польшчы і ці закране яна беларусаў? З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы, якія вырашылі… развесціся? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у сераду, раз на тры тыдні, у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі