Палітолаг: Падзел у апазіцыі не паўплывае на рэальную палітычную сітуацыю
Беларуская апазіцыя выразна падзялілася на тых, хто працягвае ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі, і тых, хто ігнаруе яе. На ўсіх папярэдніх выбарах большасць апазіцыйных сілаў каардынавалі свае дзеянні падчас кампаніі.
Еўрарадыё пацікавілася ў палітолага Дзяніса Мельянцова, як гэты падзел паўплывае на палітычную сітуацыю ў Беларусі. Па словах эксперта, падзелы ўнутры апазіцыі не паўплываюць на сітуацыю, бо яна мае малую падтрымку. І гэтая падтрымка не расце, калі падае электаральны рэйтынг Лукашэнкі.
Мельянцоў: "Рэйтынг падтрымкі асноўных апазіцыйных партыяў кандыдатаў — каля 15%, а рэйтынг недаверу да іх — 66%. Тое, як будуць складацца розныя расклады сіл унутры апазіцыі, наўрад ці будзе нейкім чынам рэальна ўплываць".
Тым часам выказваюцца меркаванні, што ўлады скарыстаюцца расколам у апазіцыі і дапусцяць, напрыклад, у Палату прадстаўнікоў "памяркоўных апазіцыянераў". Мельянцоў кажа, што падобныя меркаванні выказваліся і на ранейшых парламенцкіх выбарах — у 2008 і 2012 гадах, аднак тады прагнозы атк і не спраўдзіліся. Разам з тым, мяркуе эксперт, катэгарычна выключаць такую магчымасць не варта.