Палітвязні ў рабстве ў Лукашэнкі: "прадпрымальніцтва" ад беларускіх уладаў

Вязні ў калоніі
Вязні ў калоніі

Днямі мы даведаліся, што Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на новую працу. Банкір цяпер выпальвае драўняны вугаль. Цэлы дзень на марозе, без магчымасці зайсці пагрэцца.

Адвакат Макс Знак пісаў з калоніі, што за сваю працу атрымлівае лічаныя капейкі. Прыкладна такія ж заробкі ў іншых вязняў. Пры гэтым яны робяць рэальную працу: напрыклад, вырабляюць мэблю, якую пазней прадаюць у крамах IKEA.

Дзе і кім працуюць палітвязні, колькі гэта каштуе і хто карыстаецца іх працай? Гэтае "прадпрымальніцтва", якое практыкуюць беларускія ўлады, — ці не з'яўляецца яно сапраўдным рабствам? Пра гэта размаўляем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам.

Стрым пачынаецца а 15-й па Мінску. Плэер з'явіцца тут бліжэй да гэтага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі