Палітвязню Статкевічу не перадалі ніводнага віншавання да дня народзінаў

Палітвязню Статкевічу не перадалі ніводнага віншавання да дня народзінаў

Палітвязню Мікалаю Статкевічу не перадалі ніводнага віншавання да дня народзінаў. Пра гэта піша яго жонка Марына Адамовіч. Яна лічыць, што ўлады такім чынам прымушаюць Статкевіча паверыць, "што ніхто яго не падтрымлівае". Але гэта ў іх "ніяк не ўдасца".

"Ён просіць падзякаваць усім, хто яму іх [віншаванні] адпраўляў, — дадае Адамовіч. — "Скажы, што я адчуваю падтрымку людзей нават пад зямлёй".

Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі з канца траўня 2020 года. У снежні 2021-га ён па "справе Ціханоўскага" быў асуджаны на 14 гадоў асаблівага рэжыму. У чэрвені 2022 года Статкевіча перавялі з гомельскага СІЗА ў глыбоцкую калонію. Нядаўна стала вядома, што яго на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру. Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Статкевіча палітвязнем.

12 жніўня Статкевічу споўнілася 66 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі