Палітык-гей упершыню стаў мэрам гораду ў Польшчы

Пасля цырымоніі ў гарадской ратушы Бедронь заявіў, што традыцыйна каталіцкай Польшча працягне “адкрывацца”.

Ён прызнаў, што яго абранне магло справакаваць негатыўную рэакцыю ў краіне, якая застаецца “монакультурнай і монарэлігійнай”, але падкрэсліў, што змены непазбежныя, перадае ВВС са спасылкай на еўрапейскія СМІ.

38-гадовы Бедронь з’яўляецца сябрам невялікай левай партыі, аднак балатаваўся як незалежны кандыдат. Са слоганам “Нарэшце перамены” ён абышоў кандыдата ад кіруючай цэнтрысцкай “Грамадзянскай платформы” ў другім туры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі