Памёр вядомы беларускі спартовы журналіст Мікалай Петрапаўлаўскі
Яго не стала 29 снежня. Петрапаўлаўскаму было 72 гады.
БелаПАН нагадвае, што доўгія гады журналіст быў тэле- і радыёкаментатарам, працаваў на Беларускім тэлебачанні, АНТ, у газеце "Советская Белоруссия". Паводле адукацыі, ён быў лекарам.
Мікалая Петрапаўлаўскага пахаваюць 31 снежня на Заходніх могілках Мінска.
Адно з апошніх інтэрв'ю Петрапаўлаўскага можна пабачыць тут.
Фота — goals.by