Парашэнка і Меркель сустрэліся ў Кіеве

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага прэзідэнта. У пачатку сустрэчы Пятро Парашэнка назваў сімвалічным той факт, што візіт канцлера Германіі адбываецца ў Дзень Дзяржаўнага Сцяга Украіны і напярэдадні Дня незалежнасці. Ён таксама адзначыў, што цяпер Украіна адзіная як ніколі, і праходзіць “вельмі трагічны тэст” у сваёй гісторыі. Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што, паводле апошніх звестак, узровень падтрымкі грамадзянамі незалежнасці цяпер вышэйшы, чым у 1991 годзе, калі краіна яе атрымала.

Пятро Парашэнка назваў Ангелу Меркель “добрым сябрам і моцным адвакатам Украіны” і адзначыў, што за апошнія два месяцы яны размаўлялі болей за 20 разоў, і гэта вельмі дапамагло Украіне абараніць свае інтарэсы.

У сваю чаргу, Ангела Меркель адзначыла, што мае намер абмеркаваць у Кіеве пытанне падтрымкі Германіяй  Украіны ў складаныя для яе часы і “шлях да міру, якім мы павінны прайсці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі